За адны суткі, 3 снежня, у Мінску зарэгістравана 218 дарожна-транспартных здарэнняў. У адным з ДТЗ пацярпела дзяўчына 1987 года нараджэння.

Так, у палове на першую ночы аўтамабіль "Аўдзі А4", якім кіраваў 23-гадовы вадзіцель, збіў на Лагойскім тракце дзяўчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам ключыцы пацярпелая трапіла ў сталічную бальніцу хуткай дапамогі.

Усяго за мінулыя суткі ў Мінску затрымана 11 вадзіцеляў, якія селі за руль нецвярозымі, 21 затрыманы кіроўца не меў правоў. За перавышэнне хуткасці прыцягнута да адказнасці восем вадзіцеляў. Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 122 пешаходы-парушальнікі. За мінулыя суткі ў Мінску за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў прыцягнута да адказнасці 110 кіроўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?