Скандальны сайт апублікаваў спіс стратэгічна важных для бяспекі ЗША аб’ектаў. Паводле спісу, складзенага ў мінулым годзе, ЗША лічаць вельмі важным аб’ектам нафтаправод «Дружба». У пералік кампаній і прамысловых аб’ектаў, што могуць паўплываць на інтарэсы ЗША, трапілі прадпрыемствы з усяго свету.

***

Нафтаправод «Дружба» — гэта сістэма магістральных нафтаправодаў пабудаваная ў 60-ыя гады для транспартавання нафты з Волга-Уральскай нафтагазаноснай правінцыі ў краіны Усходняй Еўропы.

Маршрут нафтаправода праходзіць ад Альмецьеўска (Расія) да Мазыра, затым ён разгалiноўваецца на паўночны ўчастак (ён праходзіць па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Германіі, Латвіі і Літвы) і паўднёвы (па тэрыторыі Украіны, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі).

У сістэму нафтаправода ўваходзіць 8900 км трубаправодаў, 45 помпавых станцый, 38 прамежкавых помпавых станцый, рэзэрвуарныя паркі, якія змяшчаюць 1,5 млн м³ нафты. Па нафтаправодзе ў краіны Заходняй Еўропы штогод экспартуецца 66,5 млн. т, у тым ліку па паўночнай галіне — 49,8 млн т.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?