Хто памятае брэжнеўскія часы — памятае і анекдоты пра кепскую памяць генеральнага сакратара ЦК КПСС. У панядзелак чатыры тысячы дэлегатаў, плюс тыя, хто бачыў тэле-і чуў радыётрансляцыю са ўсебеларускага сходу сталі сведкамі наступнай сцэны.

Лукашэнка пільна глядзеў на Сідорскага і не мог згадаць, як клічуць прэм’ер-міністра. Мабыць, такое не ўпершыню, бо хтосьці з прэзідыума падказаў гэтак складанае для запамінання імя: «Сяргей Сяргеевіч…»

«Забыўся імя па бацьку прэм’ера, усё праз гэту выбарчую кампанію», — далікатна выйшаў з сітуацыі Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?