ЗША вымушаныя часова прыпыніць друк 100-доларавых купюр новага ўзору. Іх меркавалася запусціць у абарачэнне ў лютым 2011 года. Такое рашэнне было прынятае з-за вялікай колькасці браку пры друку.

З-за скрыўлення друкаванага ліста на верхнім боку банкнот з'яўляюцца непрадрукаваныя палосы. Такі дэфект мае амаль кожная трэцяя з усіх новых купюр. Прычыну браку пакуль выявіць не ўдалося, паведамляюць інфармагенцтвы.

Да моманту прыпынення друку было выдрукавана 1,1 млрд банкнотаў. Колькі з іх атрымаліся з бракам, пакуль не вядома. Усе новыя купюры адпраўленыя ў спецыяльнае сховішча. Спецыялісты тэрмінова распрацоўваюць сістэму механічнага сартавання купюр з бракам. Ручное сартаванне купюр зойме ад 20 да 30 гадоў, механічнае - каля года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?