Пасол Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў не прагназуе напружанасьці паміж Беларусьсю і Расеяй па пытаньнях пастаўкі ў 2011 годзе нафты і газу.
«Кантракт па газу ёсьць», — заявіў Сурыкаў журналістам у Менску, адказваючы на пытаньне пра магчымасьць
«Цяпер абодва бакі працуюць над тэмай аднолькавага выхаду на роўнадаходныя цэны па газу ў 2015 годзе. Гэта галоўная тэма — змантаваць нашы дзеяньні на 2012–2015 гады ў газавай сфэры. Гэта галоўная тэма, там трэба будзе яшчэ пагаварыць, маючы кантракт на 2011 год», — адзначыў А. Сурыкаў, перадае Інтэрфакс.
Пасол ня выключыў, што з боку Беларусі быў зварот, каб захаваць дзейныя цэны на газ на будучы год.
Але расейскі бок «пакуль заяўляе цьвёрдую прыхільнасьць да кантракту».
«У нафтавай сфэры ў нас дзейнічае пратакол. Абодва бакі пацьвердзілі жаданьне не выходзіць зь яго, і ён пакуль дзейнічае на 2011 год», — нагадаў дыплямат.
Ён адзначыў, што «ідзе падпісаньне і магчымая ратыфікацыя дакумэнтаў па адзінай эканамічнай прасторы, якая можа дэмантаваць нафтавае мыта, зьняць яго з усяго аб’ёму нафты».
«Гэта значыць, магчымая зьмена ў лепшы бок. Зь якога пэрыяду 2011 году — я не бяруся пакуль ацэньваць. Як хутка гэтыя дакумэнты будуць прынятыя, падпісаныя і ратыфікаваныя — залежыць ад беларускага боку. Тых дзеяньняў, пра якія ўчора казаў у сваім дакладзе Аляксандар Лукашэнка, — што пад Новы год усялякія „замарочкі“, — у гэтым годзе не спатрэбіцца», — дадаў А. Сурыкаў.
Таксама Сурыкаў адзначыў, што
«Газпром» пабойваецца ўціску сваіх інтарэсаў у «Белтрансгазе» і стварыў «дачку», каб забясьпечыць транзыт праз Беларусь.
«Газпром» стварыў «дачку», якая пакуль сьпіць, але магчыма яе пераўтварэньне ў дзейную «дачку», калі яго пачнуць прыціскаць у сумесным прадпрыемстве зь «Белтрансгазам». А пакуль яна сьпіць і ні на што не ўплывае», — заявіў Сурыкаў.
«Газпром» у лістападзе заснаваў
Цяпер гэтыя функцыі выконвае «Белтрансгаз», у якім «Газпрому» належыць 50%.