Беларускія
Паводле яе слоў, Някляеў планаваў рэкламаваць сябе ўсімі магчымымі спосабамі, у тым ліку — традыцыйнымі рэкламнымі сродкамі: былі запланаваныя радыёролікі, рэклама бягучым радком. «Аднак большасць беларускіх
Рэкламу кандыдата ў прэзідэнты адмовіліся размяшчаць «Рускае радыё», «Радыё ВА», «Радыё Рокс», «Альфа радыё», «Юністар».
«Прычыны адмовы — розныя. Больш сумленна чым астатнія адказаў тэлеканал ВТВ, прызнаўшыся, што палітычную рэкламу размяшчаць баяцца», — сказала Міхайлоўская.
Акрамя гэтага, паводле яе слоў, размясціць рэкламныя матэрыялы адмовіўся
Рэкламны ролік для размяшчэння ў аўтобусах сталічнага маршруту № 100 праходзіць доўгае ўзгадненне ў ідэалагічным аддзеле Мінгарвыканкама, бо гэта лічыцца палітычнай рэкламай.
«Купля рэкламнага часу на радыё і тэлебачанні дазволена, і яна аплачваецца з выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты. Аднак нашы СМІ настолькі запужаныя, што адмаўляюцца размяшчаць рэкламу. Акрамя таго, гэтае пытанне мы абмяркоўвалі ў Цэнтрвыбаркаме. Але кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на закон аб СМІ, заявіла, што рэдакцыі СМІ самастойна вызначаюць рэдакцыйную палітыку, і ЦВК не мае права даваць ім нейкія рэкамендацыі», — сказала Раіса Міхайлоўская.