Улада99

Лукашэнка: Я — не цар

Выступаючы на закрыцці IV Усебеларускага народнага сходу, кіраўнік дзяржавы заявіў, што не трымаецца за ўладу.

Выступаючы на закрыцці IV Усебеларускага народнага сходу, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не трымаецца за ўладу. «Я не трымаюся за ўладу. Але калі нехта так кажа, то ён думае, што прэзідэнт — гэта цар. Няпраўда гэта ўсё. Калі прэзідэнт стане царом, Беларусі не будзе. Я ўспрымаю працу і пасаду прэзідэнта як самую цяжкую працу», — сцвярджае Лукашэнка.

Ён таксама перасцярог ад «развалу ўлады»: «Нам не трэба бяздумнай ломкі палітычнай сістэмы, з такой цяжкасцю створанай па крупінках». «Развал улады — гэта развал дзяржавы», — упэўнены Лукашэнка.

«Я не кажу, што ў нас ідэальная палітычная сістэма, я не кажу, што на вякі трэба захаваць гэтую сістэму, — дадаў ён. — Але пакуль яна дае вынік, яе трэба захоўваць і падтрымліваць».

Лукашэнка таксама ўпэўнены, што пры выбары прэзідэнта беларускі народ не мае патрэбы ў знешніх парадах. «Воля беларускага народа — адзіная легітымная сіла, якая можа выбіраць лёс дзяржавы, і яна не мае патрэбы ні ў якіх знешніх парадах», — заявіў ён.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар на станцыі і спыненне цягнікоў — у Расіі кажуць пра масіраваную атаку БПЛА1

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць