Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). У паўночна-заходніх раёнах моцны мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу, днём — мяцеліца. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём па поўначы — галалёд. На дарогах галалёдзіца. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-усходні, днём з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 10°С па поўначы да плюс 2°С па поўдні, днём мінус 3, плюс 3°С, на паўднёвым усходзе да плюс 5°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 10 снежня часам снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–9°С, днём мінус 1–8°С.

11 снежня ноччу на большай частцы, днём месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Узмацненне марозаў: на працягу сутак мінус 5–12°С, ноччу па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 15°С.

У Мінску ў чацвер, 9 снежня, воблачна. Часам ападкі (снег, мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай галалёд, слабы туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–4°С, днём плюс 1–3°С, да вечара паніжэнне да 0, мінус 2°С.

10 снежня ў сталіцы воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–7°С, днём мінус 3–5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?