З Масквы. Блог Алеся Чайчыца2121

Вікіпэдыя клясычным правапісам мае 30 тысяч артыкулаў

«Дзьвюхгаловая» беларуская Вікіпэдыя зрабілася ўнікальным агульнадаступным папулярным даведнікам па гісторыі Беларусі і біяграфіях выбітных асобаў зь Беларусі

Радасная навіна: «Сёньня на Беларускай клясычнай вікіпэдыі зьявіўся 30 000-ны артыкул. Па колькасьці артыкулаў яна займае 65-е месца сярод іншых моваў. Юбілейным стаў артыкул прысьвечаны Шкварцы.» (// Крыніца)

Мушу сказаць, што

за гады свайго існаваньня беларуская Вікіпэдыя зрабілася ўнікальным агульнадаступным папулярным даведнікам па гісторыі Беларусі і біяграфіях выбітных асобаў зь Беларусі.

Гэта і зьяўляецца яе галоўнаю задачай: артыкулы пра асобы і падзеі беларускай гісторыі і сучаснасьці, пра мясьціны, помнікі архітэктуры, эканоміку Беларусі маюць на ёй куды большую запатрабаванасьць, чым артыкулы пра фізыку ці міжнародныя рэчы, па якія людзі часьцей будуць зьвяртацца ў іншамоўныя вікіпэдыі.

Нават сумнавядомы адкол наркомаўскай Вікіпедыі, які пагражаў закрыцьцём старой беларускай вікі, што адпачатку вялася на абодвух правапісах, а цяпер была вымушана зрабіцца выключна тарашкевіцкай, не перадухіліў гэтага: чаго няма ў адной вікіпэдыі, тое будзе ў другой. Тарашкевіцкая Вікі бярэ шырынёй ахопа і, здаецца, звычайна большай зьмястоўнасьцю артыкулаў, а наркамаўская — упарадкаванасьцю і часьцяком больш якасна састаўленымі спасылкамі на крыніцы.

Карыстайцеся і дапамагайце пісаць беларускую Вікіпэдыю, гэта карысная, важная і цікавая справа: http://be-x-old.wikipedia.org

Але ў той час, калі за лёс беларускай Вікіпэдыі ўжо можна ня так турбавацца, неабдымным полем для дзейнасьці застаецца беларуская тэматыка ў іншамоўных Вікіпэдыях.

Асабіста я апошнім часам пішу пераважна ў ангельскамоўную Вікі, з апошняга — накіды пра кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Рымашэўскага, Статкевіча, артыкулы пра апостальскага візытатара для беларускіх грэка-каталікоўСяргея Гаека, пра савецкія рэпрэсіі ў Беларусі і г.д.

Зь беларускай тэматыкай ў іншых, менш інтэрнацыяналізаваных Вікіпэдыях, справы яшчэ горш. І тым больш магчымасьці праявіць сябе для эрудытаў і энтузіястаў ;)

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сілавікі пагражаюць коміку Усовічу, які прыехаў адпачыць на Нарач5

Сілавікі пагражаюць коміку Усовічу, які прыехаў адпачыць на Нарач

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ3

Падлічылі, колькі можна было б зарабіць, калі паклалі б беларускія рублі на дэпазіт год таму9

У Санкт-Пецярбургу высветлілі, чаму ў іх так часта гарэлі МАЗы і іншыя аўтобусы6

Расія ў 10 разоў нарасціла выпуск дронаў для ўдараў па ўкраінскіх гарадах4

«Ні ежу, ні гатэль не прапанавалі». Беларусы не змаглі вылецець з Масквы ў Мінск з-за чарговых абмежаванняў3

Выехаў з Беларусі былы палітвязень Андрэй Чапюк3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі пагражаюць коміку Усовічу, які прыехаў адпачыць на Нарач5

Сілавікі пагражаюць коміку Усовічу, які прыехаў адпачыць на Нарач

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць