План неабходных для гэтага мерапрыемстваў распрацаваны ўрадам, паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 снежня начальнік упраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выездзе за мяжу дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Ігар Ігнатовіч.

Ён нагадаў, што дамавыя кнігі вядуцца з моманту стварэння СССР. Яны ў асноўным тычыліся адміністрацыйных будынкаў і прыватных дамоў, якія знаходзіліся ў валоданні грамадзян. Зараз гэтыя дакументы састарэлі, і каб арганізаваць работу на аснове новых тэхналогій, было прынятае рашэнне перавесці ўсіх на ўлік па сістэмах МУС, сказаў Ігар Ігнатовіч. Узамен дамавых кніг будуць выдавацца ўліковыя карткі.

Дамавыя кнігі будуць забірацца і здавацца ў Дзяржаўны архіў на захоўванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?