Здымацца з прэзідэнцкіх выбараў няма сэнсу, лічаць кандыдаты ў прэзідэнты Дзмітрый Ус, Віталь Рымашэўскі, Алесь Міхалевіч і Віктар Цярэшчанка.

Пра гэта Ус, Рымашэўскі і Цярэшчанка заявілі 9 снежня падчас дэбатаў у прамым тэлеэфіры партала tut.by. Міхалевіч сёння знаходзіцца ў Гродне і паведаміў аб сваім рашэнні ў гутарцы з карэспандэнтам «НН»

Паводле слоў Рымашэўскага, пытанне аб тым, каб зняцца з выбараў на чыю-небудзь карысць, не стаіць. «Я палітык, а не палітолаг, — заявіў ён. — Палітолагі займаюцца тэорыяй, а палітыкі займаюцца практыкай. На парадку дня цяпер стаіць пытанне аб барацьбе за змену ўлады, за тое, каб людзям даць права выбару, за свабоду і дэмакратыю».

Пры гэтым Рымашэўскі адзначыў, што дзевяць альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты

цяпер разам, «супраць аднаго ўзурпатара». «І калі не будзе фальсіфікацыі выбараў, то непазбежна будзе другі тур, і тады лідар вызначыцца сам сабой.

І я ўпэўнены, што мы ўсе, я і мае калегі, падтрымаем гэтага чалавека», — заявіў ён.

Кандыдат Алесь Міхалевіч таксама не плануе здымаца з выбараў. «

Я ўжо ведаю аб прапанове спадара Някляева. Мы абмеркавалі з часткай каманды такую магчымасць. Каманда супраць, таму я таксама не бачу магчымасці зняць сваю кандыдатуру», —
паведаміў кандыдат у размове з карэспандэнтам «НН».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?