Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала спіс сацыялагічных служб, якія маюць права праводзіць апытанні, якія адносяцца да выбараў прэзідэнта Беларусі.

У спіс, размешчаны на сайце ЦВК, уключана дзевяць арганізацый:

— Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

— Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

— Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў;

— Лабараторыя прыкладных сацыялагічных даследаванняў «Соцыум» (Віцебск);

— ТАА «Медыяфакт-Эка»;

— Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

— Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый»;

— ТАА «Тэйлар Нэльсан Софрэз Украіна»;

— ТАА «Соцыс — Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў» (Украіна).

7 снежня сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што экзіт-полы на прэзідэнцкіх выбарах змогуць праводзіць тры арганізацыі —

аналітычны цэнтр «ЭкаоМ», Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый» і кампанія «TNS-Украіна».

«Пры Нацыянальнай акадэміі навук існуе камісія, якая выдае ліцэнзіі на правядзенне сацыялагічных даследаванняў па пытаннях сацыяльна-палітычных даследаванняў і выбараў. Гэтая камісія ўжо выдала тры ліцэнзіі на правядзенне экзіт-полаў падчас бягучай выбарчай кампаніі», — сказаў прадстаўнік ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?