Азіяцкая канфэдэрацыя футбола (AFC) заклікае ФІФА змяніць тэрміны правядзення чэмпіянату свету 2022 года, які адбудзецца ў Катары, інфармуе AP.

 Так будуць выглядаць стадыёны ў Катары.

Так будуць выглядаць стадыёны ў Катары.

Генеральны сакратар AFC Петэр Велаппан лічыць, што мундыяль неабходна правесці ў студзені або лютым, каб пазбегнуць цяжкай спякоты, што стаіць ў Катары ў ліпені (+40-50).

На яго думку, сістэма штучнага ахладжэння стадыёнаў з'яўляецца неэфектыўным рашэннем. Велаппан лічыць, што некаторыя еўрапейскія зборныя могуць байкатаваць турнір. Улетку тэмпература ў Катары паднімаецца вышэй 40 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?