Яе асвячэнне адбудзецца ў межах пілігрымкі святароў і вернікаў з Беларусі на Святую Зямлю ў 2011 г.

У Іерусаліме на сцяне храма Pater Noster (Ойча наш) будзе змешчана табліца з малітвай «Ойча наш…» на беларускай мове. Яе асвячэнне адбудзецца ў межах пілігрымкі святароў і вернікаў з Беларусі на Святую Зямлю. Пілігрымка запланавана на 28 красавіка — 5 мая 2011 г.

Ініцыятарам змяшчэння дадзенай табліцы стаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які падчас мінулагодняй пілігрымкі на Святую Зямлю здзейсніў адпаведныя перагаворы, а сёння ўжо вядуцца працы па стварэнню табліцы. Дошка будзе выраблена з цёмнай керамікі памерам 1,20 х 2 метры.

Касцёл Pater Noster (Ойча наш) быў узведзены па загаду візантыйскай імператрыцы Алены побач з гротам, дзе Езус вучыў апосталаў гэтай малітве. У 614 годзе святыня была разбурана персамі і адноўлена ў 1106 годзе братамі Ордэна крыжакоў. Адметнасцю гэтага месца з’яўляюцца шматлікія керамічныя табліцы з тэкстамі малітвы «Ойча наш…» на амаль 130 мовах свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?