Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Солтыса ў Мінску, паведамляе Белдзяржтэлерадыёкампанія. Вінаваты — кіроўца аўтамабіля «Форд-Сіера». Інспектары ДАІ знайшлі разбітую машыну ў двары дому непадалёк. Машыну кінулі, нават не замкнуўшы.

Хто сядзеў за рулём у момант аварыі, невядома.

Уладальнік аўтамабіля цвердзіць, што машыну ўгналі за пэўны час да аварыі.

Двое пацярпелых пешаходаў атрымалі сур’ёзныя траўмы і зараз знаходзяцца ў лякарні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?