Асобы, падазроныя ў нападзе на пасольства Расіі ў Мінску 30 жніўня, перададзены беларускаму боку, паведаміў прадстаўнік дыпмісіі РФ.

Нагадаем, у той дзень зламыснікі кінулі на тэрыторыю пасольства бутэлькі з запальнай сумессю, у выніку чаго загарэўся службовы аўтамабіль «Мазда-3». На месцы здарэння была знойдзена шкляная бутэлька ёмістасцю 0,33 літра з рэшткамі гаручай сумесі і асколкі шкляной бутэлькі з рэшткамі кноту. Па факце інцыдэнту была распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Паводле інфармацыі супрацоўніка пасольства РФ, падазроныя затрыманы ў Расіі і дэпартаваны ў Беларусь, усе яны з’яўляюцца беларускімі грамадзянамі. «Яны перададзены беларускаму боку, які працягвае аператыўна-следчыя дзеянні па факце нападу на пасольства», — сказаў ён.

Колькі чалавек затрымана і калі адбылося затрыманне, прадстаўнік пасольства не ўдакладніў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?