Меркаванні164164

Што, Някляеў, памаглі табе твае маскалі?

Што дало б зняццё кандыдатаў — піша Андрэй Дынько.

АЭП падпісаны. Лукашэнка трыумфуе. Уладзімір Някляеў у той жа дзень прапанаваў апазіцыйным кандыдатам зняць свае кандыдатуры. А што ж — маскоўскія тэлеканалы абвесцяць пераможцам не яго, а Аляксандра Лукашэнку.

Кандыдаты зняцца адмовіліся.

Што дало б зняццё кандыдатаў?

Зніжэнне легітымнасці выбараў. Але для таго патрэбнае зняццё ўсіх разам, а не кагосьці асобна ўзятага.

Зняццё было б цяжка абгрунтаваць для грамадства. Чаму кандыдаты знімаюцца ва ўмовах, калі кампанія адбываецца свабадней, чым папярэднія?

Зняццё выклікала б у грамадства яшчэ большую фрустрацыю, чым проста працяг кіравання Лукашэнкі. Адна рэч, калі мы галасавалі за «іншага», а выбары сфальшавалі, а другая рэч — калі «яны ўвогуле забаяліся ісці».

Зрэшты, каб кандыдаты зняліся дружна, адпачатку патрэбнае адзінства дзеянняў, патрэбны адзіны рух і ўзаемны давер. А іх няма.

Чаму няма — асобная вялікая тэма.

Зянон Пазняк Някляева хваліць — для Пазняка людзі, здаецца, пачалі дзяліцца на дзве катэгорыі: тых, хто Пазняка хваліць, і тых, хто Пазняка не хваліць. А Някляеў Пазняка акурат хваліць.

Ці не Някляеў і ці не Пазняк зрабілі многае, каб даверу ў апазіцыі не стала?

Палітык не можа спадзявацца, што сёння ён будзе называць калегу агентам падстаўной апазіцыі, а заўтра той калега будзе каардынаваць з табой свае дзеянні.

Дзеяч не можа спадзявацца, што сёння ён будзе скупляць на корані левых і правых, а заўтра хтосьці будзе верыць, што ён гатовы размаўляць на роўных, што ім рухае альтруістычнае жаданне, «каб збылося ўсё, пра што вы марылі».

Заклікаючы да зняцця, Някляеў найперш хоча захаваць твар.

Ані Пазняк, ані Някляеў не маюць адказу на пытанне «Што рабіць?» і таму хочуць замяніць яго на пытанне «Хто вінаваты?» Вінаваты тыя, хто не хоча зняцца.

Скажыце праўду: адзінства апазіцыі гэтым разам дабурыў рух «Гавары праўду». Разлік на дапамогу Масквы, на падман маскоўскіх тэлеканалаў, быў фаўстаўскай стаўкай, і па ёй зараз прыйдзецца плаціць дыскрэдытацыяй. Але, нагадаю, у гэтую гульню ўцягнулася меншая частка апазіцыі.

Наяўнасць ці адсутнасць кандыдатаў у выбарчых бюлетэнях мае мала розніцы. Галоўным рычагом уплыву грамадства на палітычную сітуацыю застаецца Плошча, а не бюлетэні.
На жаль, як напісаў Алесь Юркавец у «Arche», «рашэнне ўзяць удзел у сёлетняй Плошчы для многіх, як і пяць ды дзесяць гадоў таму, зноў будзе дыктавацца адно толькі імкненнем захаваць самапавагу, але не надзеяй штосьці змяніць».

Але, піша ён, «нам у такіх умовах застаецца толькі чакаць вечара 19 снежня і, нягледзячы ні на што, выходзіць на Плошчу». Пагаджаюся з ім.

Каментары164

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць