На канцэрт запрошаны Барадулін. Чакаецца таксама ўдзел Бураўкіна.
16 снежня Лявон Вольскі выступіць з праграмай «Белая яблыня грому», падчас якой заспявае і новыя песні.
«Белая яблыня грому» — праграма Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Прэзентаваў музыка яе ў сакавіку ў Купалаўскім тэатры.
Канцэрт пройдзе ў канцэртнай зале «Мінск».
— Нас тады папракалі, што была абраная такая маленькая зала, — кажа Лявон Вольскі. — Але камерны тэатр — выдатнае месца для такіх імпрэзаў… Цяпер, калі мы вырашылі прадставіць публіцы пашыраную версію канцэрта, Купалаўскі тэатр зачыніўся на рэстаўрацыю, і зала мусіла быць ужо большая.
На канцэрце Вольскі абяцае заспяваць акрамя вядомых песень і новыя, на словы Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса і ўласныя.
На канцэрт запрошаны народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін,
чый верш і даў назву ўсёй праграме музыкі — «Белая яблыня грому».
Чакаецца таксама ўдзел паэта Генадзя Бураўкіна і перакладчыка Васіля Сёмухі.
«Белая яблыня грому». 16 снежня (чацвер) а 19.00. КЗ «Мінск»
Квіткі
-
Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме
-
Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav
-
«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі
Каментары