photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 снежня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі снег, ноччу месцамі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–13°С, па паўднёвым захадзе пры праясненнях да мінус 19°С, днём мінус 3–10°С.

У Мінску 14 снежня воблачна з праясненнямі. Часам снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–11°С, днём мінус 4–6°С.

У наступныя двое сутак, 15–16 снежня, па кріане чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7 -14°С, пры праясненнях да мінус 16–20°С; днём мінус 5–12°С.

У Мінску 15 снежня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля мінус 14°С, днём мінус 7–9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?