З 1 студзеня 2011 года грамадзяне Беларусі, Расіі, Грузіі, Малдовы і Украіны змогуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу.
Міністр працы Польшчы Іаланта Федак падпісала распараджэнне, паводле якога іншаземцы будуць працаваць у краіне толькі на аснове дакумента ад працадаўцы. Афармляць дазвол на працу не патрабуецца.
Працадаўца павінен паведаміць пра намер працаўладкаваць грамадзяніна адной з гэтых краін у ўправа працы таго ці іншага рэгіёну і зарэгістраваць там заяву аб прыёме іншаземца на працу.