Улада1919

«Мы не быдла, таму на датэрміновае галасаванне мы не ідзём»

Кандыдаты ад апазіцыі заклікаюць не галасаваць датэрмінова.

Сёння пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі. На працягу пяці дзён ўчасткі для галасавання будуць працаваць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзіны.

Для галасавання на выбарах зроблена 7.447.000 бюлетэняў. Па дадзеных абласных выканкамаў і Мінскага гарвыканкама, у Беларусі пражывае 7.094.614 выбаршчыкаў.

Запасныя бюлетэні склалі 4,9% ад колькасці выбаршчыкаў.

У Брэсцкую абласную камісію паступіла 1.080.500 бюлетэняў, у Віцебскую абласную — 942.000, Гомельскую абласную — 1.168.000, Гарадзенскую абласную — 849.000, Мінскую абласную — 1.163.500, Магілёўскую абласную — 872.000, Мінскую гарадскую — 1.371.500.

Выбарчым правам у Беларусі валодаюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Бюлетэнь для галасавання можна атрымаць не толькі пры прад’яўленні пашпарта, але і іншых дакументаў — ваеннага білета, службовага пасведчання дзяржслужачага, пенсійнага пасведчання і студэнцкага білета пры наяўнасці фатаграфіі.

Цэнтрвыбаркам Ярмошынай актыўна падтрымлівае практыку датэрміновага галасавання.

На прэзідэнцкіх выбарах у 2006 годзе за пяць дзён датэрмінова прагаласавала аж 31,3% выбарцаў.

Для параўнання: ва Украіне і Расіі гэтая лічба ніколі не перавышала 1–2%.

Як стала вядома са сведчанняў падпалкоўніка міліцыі Мікалая Казлова, датэрміновае галасаванне выкарыстоўваецца для фальсіфікацыі вынікаў народнага выяўлення волі. Казлова звольнілі пасля таго, як ён спрабаваў перашкодзіць укіду бюлетэняў у скрынку ў часе датэрміновага галасавання.

Кандыдаты ў прэзідэнты ад апазіцыі заклікаюць галасаваць не датэрмінова, а менавіта ў дзень выбараў.
«Датэрміновае галасаванне — гэта падарунак рэжыму. Гэта магчымасць усе гэтыя бюлетэні скрасці і вынікі датэрміновага галасавання зрабіць такімі, якія неабходныя для ўмоўнай перамогі Лукашэнкі. І ўсе галасы будуць аддадзеныя яму», — кажа Рыгор Кастусёў.

Яго падтрымлівае Мікола Статкевіч: «Калі іх загоняць на гэтае папярэдняе галасаванне, то гэта азначае, што яны двума галасамі прагаласуюць за ўладу. Бо не тое, што там бюлетэні мяняюць, там яшчэ ўдвая дадаюць».

Віталь Рымашэўскі адзначае, што тыя, хто мае розум, не пойдуць галасаваць датэрмінова:

«Мы людзі свабодныя, мы не быдла, таму на датэрміновае галасаванне мы не ідзём».

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць