14 снежня ў Беларусі можна будзе назіраць адзін з найбуйнейшых зоркападаў.

Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, да 120 знічак у гадзіну змогуць назіраць беларусы сёння вечарам пасля заходу сонца.

Прыкладна з 13.00 да 20.00 максімуму дасягне адзін з найбольш магутных метэорных патокаў Гемініды.

Назіральнікам з Беларусі будзе здавацца, што знічкі ляцяць з боку сузор’я Блізнятаў. Метэоры будуць рухацца з хуткасцю 35 км/с. Гэта «невысокая хуткасць» вызначыць жаўтлявы колер успышак.

Паводле слоў спецыяліста, наступны найбліжэйшы буйны метэорны паток Квадрантыды пройдзе з 26 снежня па 13 студзеня. Свайго максімуму ён дасягне 3 студзеня.

Усяго на працягу года можна назіраць каля 30 зарападаў рознай магутнасці. Найболей відовішчныя і вядомыя з іх — Гемініды, Персеіды, Леаніды, Арыяніды і Лірыды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?