Культура7171

Святое пісьмо выйшла на заходнепалескім дыялекце

Кандыдат філалогіі Клімчук працаваў над перакладам каля дваццаці гадоў.

«Агульнапалескай гаворкі не існуе. Таму пераклаў на гаворку сваёй вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна», — адзначае дыялектолаг Фёдар Клімчук.

Кандыдат філалогіі Клімчук працаваў над перакладам каля дваццаці гадоў. Яшчэ дзесяць рукапіс праляжаў у архіве.

Навукоўца паўстагоддзя займаецца даследаваннем заходнепалескіх гаворак. Падобнымі перакладамі ён хоча захаваць гаворкі ў тым выглядзе, у якім яны існуюць на дадзены момант. Сп. Клімчук не бачыць вялікіх перспектыў у дыялектаў, але выступае за тое, каб захаваць спадчыну, якая паступова знікае.

Пераклад Новага запавета не рабіўся з аднаго выдання. Выкарыстоўваліся адпаведныя пераклады з беларускай, расійскай, царкоўнаславянскай, польскай, украінскай.

Сэнсу распаўсюджваць Святое пісьмо сярод вернікаў сваёй вёскі і праваслаўнага духавенства Фёдар Клімчук не бачыць. Тым больш, што выданне не асвечана. Ды і ў родных Сіманавічах моляцца па-царкоўнаславянску. Таму гэта выданне выключна для навукоўцаў.

Гэта не першы пераклад Фёдара Клімчука на гаворку вёскі Сіманавічы. Ён перастварыў «Слова пра паход Ігараў», «Страшную помсту» Мікалая Гогаля, першую песню «Іліяды», частку «Казакаў» Льва Талстога. У 1983 г. склаў нават зборнік «Пераклады твораў Л.М. Талстога на гаворкі Палесся».

Новый Завет Господа нашего Іісуса Хріста / Перевод на западнополесскій говор. — Мінск: Мэджык, 2010. — 392 с.

Каментары71

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць