У Ю’Тубе з’явіліся новыя сенсацыйныя сведчанні пра парушэнні законнасці ў Беларусі. Ізноў сведчыць міліцыянт. На гэты раз — былы следчы з Жодзіна Андрэй Пыжык. Яму ўлады даручылі расправіцца з ветэранам Афганістана, які стаў лідэрам апазіцыі ў горадзе. Следчы адмовіўся. У адплату следчаму зламалі кар’еру.

22 кастрычніка 2008 года кіраўнік аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны», былы афганец Аляксандр Камароўскі ехаў у Польшчу. На мяжы ў яго былі выяўленыя фальшывыя даляры — як выявіць следства, яму іх падкінулі.

У Брэсце распачалі крымінальную справу. АБЭП адразу правёў ператрус у хаце і на працы ў Камароўскага.

Яго матэрыялы прыйшлі да старшага следчага Пыжыка, які тады працаваў у Жодзінскай міліцыі. Ён стаў разбірацца з імі і адразу пабачыў несутыкі. Следчы паехаў з гэтымі матэрыяламі да пракурора Жодзіна. Той наўпрост сказаў: «Камароўскі балатуецца ў дэпутаты, а не павінен балатавацца». І адправіў следчага да начальніка гарадскога суда. У кабінеце начальніка суда сядзеў сівагаловы госць з Мінска, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў.

«Матэрыялы справы мною вывучаны. Я не бачу падставаў для распачынання крымінальнай справы», — паведаміў следчы.

Са словаў следчага Пыжыка,

Рубінаў у адказ пачаў крычаць, пагражаць: «Ён павінен сядзець у турме. Справа павінна быць у найкарацейшыя тэрміны адпраўлена ў суд».

Пад агульным ціскам следчы Пыжык крымінальную справу урэшце распачаў.

Аднак займаючыся ёю, ён толькі пераканаўся, што справа была шыта белымі ніткамі. Следчы выявіў, што

ператрус у кватэры Камароўскага праводзілі тры супрацоўнікі праваахоўных органаў, а ў пратаколе запісаны быў толькі адзін. Нібыта выяўленых фальшывых даляраў ніхто з панятых не бачыў.
Следчы таксама выявіў, што падкінутыя грошы былі вырабленыя па-рознаму, што сведчыла, што іх вырабіў не адзін чалавек.

І следчы прыняў рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу Камароўскага, бо пабачыў, што ён невінаваты.

Калі следчы даклаў сваё рашэнне начальніку, той стаў на яго «раўці, крычаць». Калі яны паінфармавалі пра рашэнне следчага пракурора, той увогуле ў гневе выкінуў справу за дзверы.

«Ты сам сядзеш замест Камароўскага!» — казалі следчаму.

У выніку следчага Пыжыка прымусілі звольніцца.

Ціск на Пыжыка працягваўся і пасля звальнення.

Каб запалохаць, яго, акрамя ўсяго іншага, засудзілі на пяць сутак арышту — нібыта за лаянку матам у грамадскім месцы.

Тым не менш, Андрэй Пыжык не прагнуўся.

Гэта не першае сенсацыйнае сведчанне міліцыянта ў часе гэтай выбарчай кампаніі. Гэтак, падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў расказаў аб механізме фальсіфікацыі выбараў у Мінску.

Нагадаем, што

Камароўскі быў звязаны з ваўкавыскім прадпрымальнікам, былым афганцам, Мікалаем Аўтуховічам. А акадэмік Рубінаў пасля тых выбараў пайшоў на новую пасаду: цяпер ён узначальвае савет рэспублікі
і сядзеў поруч з Лукашэнкам у прэзідыуме ўсебеларускага хурала.

«Менавіта Адміністрацыя прэзідэнта рашае, каму ўдзельнічаць у выбарах, а каму — сядзець у турме», — кажа былы следчы Пыжык. Міліцыянты ахвотна памянялі б уладу, кажа Андрэй Пыжык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?