Затрыманы кіроўца, які збіў дзіця і ўцёк з месца ДТЗ
З машыны выйшлі жанчына з мужчынам, сабралі асколкі і з'ехалі, пакінуўшы дзіця ў стане непрытомнасці на праезнай частцы.
Міліцыі ўдалося ўстанавіць і затрымаць вадзіцеля, які збіў 14 снежня ў Мінску дзіця і ўцёк з месца ДТЗ.
Як паведаміла БелаПАН старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Ганна Банадык, ім аказаўся 60-гадовы мінчанін. У момант учынення ДТЗ ён быў за рулём «Опель Астра».
Нагадаем, ДТЗ адбылося на вуліцы Карбышава. Кіроўца збіў 11-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені і ў коме быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Адзін з відавочцаў сказаў, што
з машыны, якая збіла пацярпелага, выйшлі жанчына з мужчынам, сабралі асколкі і з’ехалі, пакінуўшы дзіця ў стане непрытомнасці на праезнай частцы.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ