Міністэрства абароны Беларусі растлумачыла, чым было выклікана перасоўванне ваеннай тэхнікі вечарам 15 снежня паблізу ад сталіцы.

Калона бронетранспарцёраў і грузавікоў з ваеннаслужачымі была заўважана на трасе Мінск — Масква. Тэхніка рухалася ў бок беларускай сталіцы. Узніклі меркаванні, што гэта звязана з правядзеннем у гэты дзень у прэзідэнта нарады па пытаннях бяспекі ў перыяд правядзення выбараў.

Як заявіла прэс-служба Міністэрства абароны, вечарам 15 снежня ў пункт пастаяннай дыслакацыі ў раёне Уручча з палявога выхаду з Барысаўскага палігона вярталіся тэхніка і асабовы склад аднаго з падраздзяленняў 120-й асобнай механізаванай брыгады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?