Так, у адрозненне ад 2006 года, у 2010-м мы не маем адзінага кандыдата, а ёсць мінімум восем дэмакратычных кандыдатаў.

Але я лічу, што нам нельга не ісці на выбары. Навошта дарыць свой голас (бюлетэнь) камусьці, каб потым яго ўкінулі за дзеючага кіраўніка дзяржавы ці проста ў сметніцу,

Так, нам наўрад ці паведамяць рэальныя звесткі пра вынікі выбараў, але калі мы прыйдзем і прагаласуем супраць Л., за кандыдата Н., К., Р. ці С., то прынамсі сам Лукашэнка, Ярмошына і члены ўчастковых камісій будуць ведаць, колькі тых, хто прагаласаваў супраць, хто не падтрымлівае дзеючага кіраўніка дзяржавы.

Гэта фактар псіхалагічнага ціску на іх. Буду глядзець ім у вочы і нават прасіць іх, каб падлічылі правільна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?