У пятніцу, 17 снежня, у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/16 і 1/8 фіналаў Лігі Еўропы,

Супернікам барысаўскага БАТЭ на стадыі 1/16 фіналу Лігі Еўропы будзе французскі ПСЖ.

Першы матч пройдзе ў Мінску 17 лютага, матч — у адказ 24 лютага ў Парыжы.

Пераможца пары БАТЭ — ПСЖ згуляе ў 1/8 фіналу з пераможцам пары «Бенфіка» — «Штутгарт». Матч гэтае стадыі пройдуць 10 і 17 сакавіка.

Фінал Лігі Еўропы пройдзе 18 мая ў Дубліне.

*** ПСЖ (галоўны трэнер — Антуан Камбуарэ) быў заснаваны ў 1970 г. Чэмпіён Францыі 1986 і 1994 гг. Віцэ-чэмпіён 1989, 1993, 1996, 1997, 2000, 2004 гг. У 1996 г. каманда выйграла еўрапейскі Кубак уладальнікаў кубкаў, у 2001 г. — Кубак Інтэртота. Гуляе на стадыёне «Парк дэ Прэнс».

У чэмпіянаце 2009/2010 ПСЖ фінішаваў на 13-м месцы, але трапіў у еўракубкі, выйграўшы Кубак краіны.

У сёлетнім сезоне ПСЖ пасля 17 тураў займае з 30 баламі 2-гі радок

(8 перамог, 6 нічыіх, 3 паразы, розніца мячоў: 28–17). На першым месцы ідзе «Ліль» з 31 балам, на 3-м — «Ліён» (29 балаў).

18 снежня ПСЖ згуляе дома з «Манака»,
а 22 снежня — на выездзе з «Нансі», потым чэмпіянат Францыі возьме перапынак да 15 студзеня.

У групавым турніры Лігі Еўропы ПСЖ выступаў у адной падгрупе «J» з «Севільяй», дортмундскай «Барусіяй» і львоўскімі «Карпатамі», заняў 1-е месца з 12 баламі (3 перамогі, 3 нічыі, 0 паразаў, баланс мячоў 9–4). ПСЖ двойчы перамог «Севілью» (1:0, 4:2), адзін раз перамог «Карпаты» (2:0, 1:1) і двойчы згуляў унічыю з «Барусіяй» з Дортмунда (1:1, 0:0).

***

З французскімі клубамі беларускія гулялі двойчы:

у 1995 г. у Кубку Інтэртота магілёўскі «Дняпро» згуляў унічыю з «Канам» 2:2, а у 2004 г. у тым жа кубку (ІІІ раўнд) мінскае «Дынама» па суме двух матчаў саступіла «Лілю» — 2:2, 1:2.

***

Кіеўскае «Дынама», якое было супернікам БАТЭ па групавым этапе Лігі Еўропы згуляе ў 1/16 фіналу з турэцкім «Бешыкташам».

***

Склад астатніх параў:

Напалі — Вільярэал, Рэйнджэрс — Спортынг, Спарта Прага — Ліверпуль, Андэрлехт — Аякс, Базэль — Спартак Масква, Янг Бойз — Зеніт, Арыс — Манчэстэр Сіці, ПАОК — ЦСКА, Севілья — Порту, Рубін — Твэнтэ, Ліль — ПСВ, Бенфіка — Штутгарт, Металіст Харкаў — Баер Леверкузэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?