На сустрэчы з журналістамі ў Міры, што адбылася 16 снежня, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў намер кандыдатаў у выпадку прыходу да ўлады скараціць Кіраўніцтва спраў прэзідэнта і расфарміраваць прэзідэнцкія фонды:

«Некаторыя кажуць: мы павысім пенсіі, «зробім, як у Еўропе». За кошт чаго? За кошт скарачэння Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Але народ жа ведае, што ў гэтым кіраўніцтве 70 чалавек працуюць.
Ну не будзе гэтых 70 чалавек, наколькі вы людзям павысіце пенсіі?!"
«Наша Ніва» падняла звесткі, колькі мільярдаў бюджэтных грошай было выдзялялася на дзейнасць Кіраўніцтва справаў прэзідэнта за пяць апошніх гадоў:

2011 — 405 мільярдаў ($128 мільёнаў)

2010 — 245 мільярдаў ($82 мільёна)

2009 — 284 мільярдаў ($100 мільёнаў)

2008 — 178 мільярдаў ($81 мільён)

2007 — 133 мільярдаў ($61 мільён)

На наступны год выдаткоўваецца $128 мільёнаў!

Усё гэта лічбы з афіцыйнага бюджэту, які зацвярджаецца палатай прадстаўнікоў.

Калі ў Кіраўніцтва справаў прэзідэнта працуе 70 чалавек, то на кожнага атрымліваецца амаль па 2 мільёны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?