На 89-м годзе жыцця памёр Блэйк Эдвардс — амерыканскі рэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадусар, стваральнік «Сняданка ў Ціфані» і «Ружовай пантэры».

Прычынай смерці стала ўскладненне пасля перанесенай пнеўманіі; два апошнія тыдні ён правёў у бальніцы. Апошнія два гады Эдвардс быў прыкуты да інваліднага крэсла.

Блейк Эдвардс нарадзіўся ў 1922 годзе, а выбар будучай прафесіі вызначыў яго айчым — дырэктар кінастудыі Fox. Адслужыўшы ў войску, Эдвардс ўзяўся за акцёрскую кар’еру, заключыў з яго студыяй кантракт і да канца 40-х сыграў ужо каля трыццаці роляў. У гэты ж час ён пачаў спрабаваць сябе ў якасці сцэнарыста, а ў 1954 годзе ўжо дэбютаваў як рэжысёр.

Яго першым рэжысёрскім вопытам быў серыял «Тэатр з чатырма зоркамі» (1954), за якім рушыла ўслед поўнаметражная стужка «Усміхніся».

Карціны адразу ж заваявалі сваю аўдыторыю, а іранічны стыль Эдвардса гарантаваў яму поспех і добразычлівасць студыйных прадзюсераў.

Блейк Эдвардс браўся за самыя розныя жанры: зняў пранізлівую драму «Дні віна і руж» з Джэкам Леммон, трылер «Эксперымент ў тэроры» і, вядома, «Ружовую пантэру», дзе ўпершыню з’явіўся знакаміты камісар-недарэка Клузо ў выкананні вялікага коміка Піцера Сэлерса. Шэраг камедый працягнулі карціны «Вялікія гонкі» і «Вечарынка». Аднак неўзабаве фартуна здрадзіла Эдвардсу: некалькі яго фільмаў запар праваліліся ў пракаце, што пацягнула за сабой сварку з кіраўніцтвам студыі і пераезд у Еўропу. Тут ён зняў шэсць працягаў «Ружовай пантэры» і некалькі фільмаў, што таксама карысталіся поспехам у гледачоў, накшталт «Спатканні ўсляпую» з Брусам Уілісам і Кім Бейсингер і «Падмены» з Элен Баркін.

Яго апошняй паўнаметражнай працай стаў «Сын Ружовай пантэры» — восьмая частка серыяла, якая выйшла ў 1993 годзе.

Усяго на рахунку Эдвардса 46 фільмаў, з якіх толькі сем не атрымалі ні адной намінацыі на «Оскар», «Залаты глобус» або «Эмі». Пры гэтым сам ён атрымаў «Оскар» толькі па сукупнасці заслуг у 2004 годзе. Сваё ўзнагароджанне рэжысёр абставіў ў духу ўласных карцін: Эдвардс выехаў на сцэну на інвалідным вазку, штурхнуў Джыма Кэры, выхапіў у яго статуэтку і ўрэзаўся ў дэкарацыі.

Блэйк Эдвардс не спыняў працаваць да самай смерці. У яго планах былі два брадвейскія мюзіклы: адзін ён ставіў па матывах «Ружовай пантэры», а другі — «Вялікая Размары» — быў заснаваны на арыгінальным сцэнары. Працу перапыніла пнеўманія, якая дала ўскладненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?