Тэлебачанне «Белсат» агучыла вынікі сацыялагічнага апытання, выкананага на ягоную замову сёння.Апытана было 1000 чалавек, рэпрэзентатыўнай выбаркі.
Паводле вынікаў апытання, за Лукашэнку прагаласавала 30,5% выбарцаў.
На другім месцы — Уладзімір Някляеў з 13,7%. На трэцім — Андрэй Саннікаў з 10,9%.
У Яраслава Раманчука 8,7%. У Статкевіча і Рымашэўскага па 2,8%. Цярэшчанка набірае 1,5%. Міхалевіч — 1,3%. Кастусёў — 1,2%, Вус — 0,4%.
Больш звестак можна пабачыць на сайце belsat.eu.
Імавернасць: невядома, хто і дзе рабіў гэтае апытанне.
* * *
Экзіт-пол АНТ: за Лукашэнку 72%
У эфіры АНТ кіраўнік кампаніі TNS-Украіна Мікалай Чурылаў агучыў звесткі экзіт-пола, праведзенага па замове гэтага тэлеканала.
Паводле гэтых звестак, Аляксандр Лукашэнка набраў 72,2%. Другое-трэцяе месцы падзялілі Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў, у якіх па 6,1%.
На чацвёртым - Яраслаў Раманчук (3%). Астатнія кандыдаты набралі каля 1,5-2%. Супраць усіх прагаласавала 5,8% выбаршчыкаў.
Імавернасць: невядома, хто і дзе рабіў гэтае апытанне. Мікалай Чурылаў "праславіўся" фальшаваннем экзіт-пола на ўкраінскіх выбарах 2004 года.
* * *
Расійская сацыялагічная служба INSIDE: Лукашэнка набірае толькі 37,8%
Паводле дадзеных апытаньня на выхадзе з выбарчых участкаў, якое праводзіцца расейскім Агенцтвам эфэктыўных камунікацый INSIDE, на 14 гадзінаў за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 37,8%, а за альтэрнатыўных кандыдатаў у агульнай колькасьці 42%. Акрамя таго, 12,4% адмовіліся ад адказу і 6,2% прагаласавалі супраць усіх.
Імавернасць: сацыялагічная служба невядомая. Верагоднасць гэтага апытання падрываецца тым, што яно было агучанае задоўга да сканчэння галасавання.
* * *
«Экаом» скончыў экзіт-пол датэрмінова
Аляксандр Лукашэнка набірае на прэзідэнцкіх выбарах 72,03% галасоў, яго бліжэйшы канкурэнт — усяго толькі 6,33%. Такія дадзеныя
Імавернасць: верагоднасць гэтага апытання падрываецца тым, што яно было агучанае задоўга да сканчэння галасавання. Гэтая служба невядомая ніякімі сваімі даследаваннямі, з'яўляецца навідавоку толькі ў часе выбараў.
* * *
За Лукашэнку, паводле папярэдніх вынікаў, прагаласавалі 79,67% галасоў (5 млн 122 тыс. выбаршчыкаў),
пра гэта паведаміла сёння ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97% выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча — 1,2%, Уладзіміра Някляева — 1,77%, Яраслава Раманчука — 1,97%, Віталя Рымашэўскага — 1,1%,
Андрэя Саннікава — 2,56%,Мікалая Статкевіча — 1,04%, Віктара Цярэшчанкі — 1,08%, Дзмітрыя Уса — 0,48%.
Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.
На мінулых выбарах Л.Ярмошына называла лічбу 83% галасоў, а цяпер -- усяго 79%.
Каментары