«Думаю, што гэта выпадак злачынства, і праваахоўныя органы яго расследуюць».

Цэнтравыбаркам ня мае паўнамоцтваў разглядаць факт зьбіцьця кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на прэсавай канфэрэнцыі.

Яна адзначыла, што ўпершыню чуе пра зьбіцьцё Някляева. «Думаю, што гэта выпадак злачынства, і праваахоўныя органы яго расьсьледуюць. Зараз Някляеву ў першую чаргу патрэбна мэдычная дапамога. Нашай віны ў тым, што здарылася, няма», — сказала Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?