Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў кіраўнік штабу кандыдата Андрэй Дзмітрыеў.

«Невядомыя ў цывільным прыйшлі ў палату і забралі Някляева. Адбылося гэта прыкладна, а палову на першую ночы, як толькі сышлі журналісты», — зазначыў А.Дзмітрыеў.

Цяперашняе месцазнаходжанне Някляева невядомае.

Як паведамляе прэс-сакратарка Някляева Юлія Рымашэўская: «Сем чалавек уварваліся да яго ў палату, зачынілі яго жонку ў суседнім пакоі. Нягледзячы на яе крыкі, Някляева загарнулі ў коўдру і павезлі ў невядомым кірунку».

Са словаў Рымашэўскай, Някляева выносілі на коўдры.

Віталя Рымашэўскага, збітага на плошчы Незалежнасці, па галаве, таксама даставілі ў бальніцу. Калі ён выходзіў з бальніцы, на яго накінуліся людзі ў цывільным, у чорнай вопратцы, закінулі ў белы мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку», — паведаміў Садоўскі.

Паводле яго слоў, затрымана таксама давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Ірына Губская і яшчэ сем актывістаў БХД з рэгіёнаў.

Акрамя таго, адзначыў Садоўскі, затрыманы кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага Павел Севярынец. «Ён знаходзіцца ва УУС Маскоўскага раёна», — сказаў Садоўскі.

Як паведамляецца, затрыманы таксама Рыгор Кастусёў, кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?