Адзін дзень у год, 1 верасьня, будзе ў Літве днём без алькаголю – пастанавіў літоўскі Сойм.

«1 верасьня, калі ў краіне сьвяткуецца дзень ведаў і падрастаючае пакаленьне распачынае школьны год, павінен стаць днём цьвярозасьці», – паведаміў сябра парлямэнцкай эканамічнай камісіі Юліюс Вэсалка.

Як паведамляе агенцыя «ИТАР-ТАСС», шматлікія муніцыпалітэты Літвы хацелі ў гэтым годзе забараніць напярэдадні навучальнага году продаж алькаголю, аднак ня здолелі з прычыны дзейнага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?