Улада216216

Раманчук асудзіў «радыкалаў», усклаў віну за «беспарадкі» на Статкевіча, Саннікава, Рымашэўскага

«А.Саннікаву, падаграванаму ягонай жонкай І.Халіп, вельмі хацелася сарваць далікатны дыялог, які зараджаўся паміж Беларуссю і міжнароднай супольнасцю».

А 8.00 20 снежня кандыдат у прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук распаўсюдзіў заяву наступнага зместу:

«19 снежня 2010 года адбылася дэманстрацыя на Кастрычніцкай плошчы Менска. Дадзенае мерапрыемства планавалася выключна як мірны, як выраз думкі грамадзян.

На жаль, падчас мітынгу на Кастрычніцкай плошчы М.Статкевіч, А.Саннікаў і В.Рымашэўскі заклікалі і павялі людзей на плошчу Незалежнасці. Там імі былі справакаваныя беспарадкі і ажыццёўлена спроба захопу будынка Дома ўрада.
Пад пагрозай апынуліся жыцці тысяч чалавек.

Я, кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук, асуджаю заклікі да дзеянняў, якія парушаюць мірны характар правядзення масавых акцый. Падзеі ночы 19 снежня паставілі пад пагрозу жыццё людзей.

А.Саннікаву, падаграванаму ягонай жонкай І.Халіп, вельмі хацелася сарваць далікатны дыялог, які зараджаўся паміж Беларуссю і міжнароднай супольнасцю.

Я разам з Анатолем Лябедзькам, старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі, неаднаразова спрабавалі пераканаць А.Саннікава і М.Статкевіча адмовіцца ад планаў радыкальных дзеянняў, бо я ўпэўнены, што рэвалюцыі ў Беларусі руйнуюць дэмакратыю. Масавыя акцыі з ужываннем сілы не здольныя стварыць атмасферы для паўнавартага грамадскага дыялогу».

«Наша Ніва» звярнулася ў штаб-кватэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі, каб перапэўніцца, што заява. «Так, заява праўдзівая», — адказалі нам.

Тым часам сем іншых кандыдатаў у прэзідэнты — Някляеў, Саннікаў, Рымашэўскі, Статкевіч, Кастусёў, Ус, Міхалевіч — былі затрыманы і знаходзяцца ў невядомым месцы. Даставерна вядома пра жорсткае збіццё чатырох з іх — Някляева, Саннікава, Рымашэўскага, Кастусёва.

* * *

Сёння ранкам Яраслаў Раманчук выступіў з заявай, у якой асудзіў дзеянні Андрэя Саннікава, Віталя Рымашэўскага і Міколы Статкевіча. Заяву маланкава распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ. «Наша Ніва» звярнулася да былога кандыдата па каментар.

«Я кажу пра тое, што Някляеў, Саннікаў, Статкевіч павінны адказаць за свае дзеянні. Акцыя павінна была быць праведзена згодна з ранейшымі дамоўленасцямі. Мы павінны былі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы і там мірна чакаць вынікаў выбараў. Аднак без кансультацый з маім штабам, са мной, было вырашана ісці да Дому урада», — распавёў карэспандэнту «НН» Яраслаў Раманчук.

Палітык таксама дадаў, што лічыць дзеянні апазіцыі на плошчы Незалежнасці правакацыйнымі: «Ну, пайшлі па праспекце. Ну, залезлі на Леніна… І што далей? Я таксама быў там. Бачыў, што плана дзеянняў не было. Гэтыя эмацыйныя рэчы і склалі падмурак для беспарадкаў».

Яраслаў Раманчук таксама распавёў, што яму паведамілі аб планах уладаў «разабрацца з палітычнымі партыямі», прадстаўнікі якіх вечарам 19 снежня удзельнічалі ў арганізацыі акцыі пратэсту. «Мне распавялі, што ўлады збіраюцца зачыніць палітычныя партыі. Каб выратаваць сітуацыю, я і зрабіў адпаведную заяву. Я лічу, што зараз трэба вызваліць затрыманых людзей і правесці расследаванне, ва ўсім разабрацца», — распавёў «НН» Яраслаў Раманчук.

Каментары216

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць