Выбары ў Беларусі нельга прызнаць свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Мінску кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ Тоні Лойд.

«Беларусі яшчэ трэба будзе прайсці вялікі шлях, каб выканаць яе абавязацельствы ў рамках АБСЕ», — заявіў Т.Лойд.

Ён падкрэсліў, што «арышты кандыдатаў у прэзідэнты і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і грубы разгон дэманстрацыі будуць з’яўляцца тым бэкграўндам, на якім будуць ацэньвацца гэтыя выбары», — сказаў Т. Лойд.

У той жа час прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў назваў падзеі ў Мінску справай самой Беларусі,

але «для Расіі важна, каб яны адлюстроўвалі суверэнную волю народа», заявіў прэзідэнт Расіі. «Падзеі на выбарах прэзідэнта Беларусі - гэта ўнутраная справа Беларусі», - перадае словы Мядзведзева агенцтва Reuters.

«Я спадзяюся, што ў выніку гэтых выбараў Беларусь працягне развіццё па шляху стварэння сучаснай дзяржавы, заснаванай на дэмакратыі і сяброўстве са сваімі суседзямі», - цытуе Мядзведзева ІТАР-ТАСС.

***

Падчас падзей у Мінску ўвечары 19 снежня былі жорстка збітыя і затрыманыя сотні дэманстрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0