Меркаванні99

Ператварэнне ў Чаўшэску

Каментар на апошнія падзеі ў Менску аглядальніка радыё «Свабода» Віталя Портнікава.

Камэнтар на апошнія падзеі ў Менску ўкраінскага аналітыка і аглядальніка Радыё Свабода Віталя Портнікава на сайце K2K News.

Зьбітыя і затрыманыя кандыдаты ў прэзыдэнты, шум плошчы, кроў на менскім сьнезе… З палітыка, які заігрывае з Эўропай і гаворыць пра рэформы, які спрабуе супрацьстаяць расейскаму ціску, Аляксандр Лукашэнка зноў імкліва ператвараецца ў «апошняга дыктатара» старога кантынэнту. Мяркуючы па тым, што адбываецца, па-іншаму ўтрымліваць уладу ён папросту ня ўмее: чалавек, які прэтэндуе на асаблівую палітычную ролю народнага прэзыдэнта, панічна баіцца ўласнага народу.

Ня ведаю, ці можна зьдзіўляцца таму, што адбываецца ў беларускай сталіцы ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў.

У рэшце рэшт, так і павінна быць, калі ў цэнтры Эўропы палітык імкнецца ўтрымліваць уладу да бясконцасьці, мяняючы пад сябе законы і прымушаючы суграмадзянаў галасаваць за свой страх.

Так і павінна быць, калі захаваньне ўлады Лукашэнкі — яго адзіная мэта і адзіная мэта ўсяго ўладнага апарату.

Аднак ужо ў панядзелак апарат — калі ня ўвесь, то прынамсі важная яго частка — задумаецца аб тым, наколькі мэтазгодна захоўваць уладу дыктатара, які старэе і страчвае хватку. Разгонам людзей на плошчы Незалежнасьці і чарговай фальсіфікацыяй выбараў Лукашэнка зноў пазбавіў сябе магчымасьці манэўру ва ўзаемаадносінах з Эўропай, зноў стаў закладнікам расейскіх кіраўнікоў, якія яго ненавідзяць. У Маскве ж заўсёды, калі Лукашэнка страчвае магчымасьць манэўраваць, пачынаюць актыўна дзейнічаць у кірунку дэмантажу самой беларускай дзяржаўнасьці і зьніжэньня аўтаноміі кіраўніцтва краіны. Гэта абсалютна нявыгадна Лукашэнку, але яму, можа быць, проста ўжо няма куды дзецца. І гэта нявыгадна ўсім, хто за ім стаіць, таму што ніхто з гэтых людзей ня хоча і ня будзе працаваць у адміністрацыі Беларускай фэдэральнай акругі. Так, і ёсьць яшчэ народ, які гатовы выходзіць на плошчы — і гэтых людзей нямала, іх усё больш. І сярод гэтага народу ўсё больш тых, хто вырас у Беларусі — маладых людзей, для якіх менавіта Беларусь — Радзіма, а не мітычны Савецкі Саюз або суседняя Расея.

Як ні дзіўна, любой беларускай эліце па дарозе з гэтым народам. А Лукашэнку — ужо не па дарозе.

Ён можа ўтрымаць уладу яшчэ на нейкі час, але рана ці позна сутыкнецца з прыкрым адкрыцьцём: яго здадуць свае. Яны, а ня зьбіты падонкамі паэт Уладзімер Някляеў або іншыя апазыцыйныя актывісты — галоўная пагроза для «бацькі». Апазыцыянэры маглі б правесьці яго на ганаровую пэнсію. Свае — цалкам здольныя пасадзіць яго ў нейкі верталёт, які выбухне дзе-небудзь пад Жлобінам або даставіць прэзыдэнта ў месца хуткага, але справядлівага народнага суду. Аляксандар Лукашэнка, зрэшты, ніколі не паверыць у такі канец. Нікалае Чаўшэску таксама ня верыў у яго да апошняй хвіліны.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць