«Заключэнне АБСЕ (аб прэзідэнцкіх выбарах) зусім не адпавядае таму, што было на гэтых выбарах», — заявіў Лукашэнка.

«Але яно вельмі прагрэсіўнае ў параўнанні з тым, што было. Гэта крок наперад, чаго было цяжка чакаць напярэдадні выбараў», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатовая быць партнёрам з ЕС на раўнапраўнай аснове.

«Але мы не будзем гарбаціцца, паўзці, нікога ўгаворваць і ўпрошваць. Я ўсім еўрачыноўнікам і шматлікім кіраўнікам ЕС гэта сказаў. І калі еўрапейцы да гэтага гатовыя, калі ласка», — канстатаваў ён.

Лукашэнка падкрэсліў важнасць правядзення канструктыўнага дыялогу. «Але ўсё залежыць не ад нас. Калі да нас будзе адпаведнае стаўленне, павага, мы гатовыя выбудоўваць з еўрапейцамі самыя цёплыя і добрыя адносіны», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?