Нацыянальны Камітэт Аб'яднанай грамадзянскай партыі выступіў з адмысловай рэзалюцыяй.

Рэзалюцыя датычыць стаўлення Аб'яднанай грамадзянскай партыі да падзеяў 19 снежні 2010 і заявы кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука. Прыводзім яе змест цалкам.

«Аб'яднаная грамадзянская партыя лічыць мірны пратэст грамадзян супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня іх неад'емным канстытуцыйным правам, а ўжыванне ўладамі грубай сілы супраць дэманстрантаў -- злачынствам. Ніякія правакацыі ў выглядзе разбітых дзвярэй не могуць апраўдаць зьбіцьцё і арышты сотняў людзей, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты.

Аб'яднаная грамадзянская партыя лічыць

1. заяву Яраслава Раманчука, у якім ён асуджае дзеянні кандыдатаў у прэзідэнты В. Рымашэўскага, М. Статкевіч і А. Саннікава, неабгрунтаваным і супярэчным пазіцыі партыі;

2. выказвае салідарнасць з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Г. Кастусёва, А. Міхалевічам, У. Някляевым, В. Рымашэўскім, А. Саннікавым, М. Статкевічам, Д. Усам і патрабуе іх неадкладнага вызваленьня, а таксама вызвалення ўсіх удзельнікаў мірнай дэманстрацыі.

Пацвярджэннем прынцыповай пазіцыі партыі з'яўляецца арышт яе лідэра Анатоля Лябедзькі, а таксама старшыні Мінскай гарадской арганізацыі АГП Анатоля Паўлава, яго намесніка Алега Корбана, старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна і іншых сяброў партыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?