Такую суму плянуе выдаткаваць бюро Эўрапейскай камісіі па тэхнічнай дапамозе краінам СНД на перапрацоўку і ўтылізацыю побытавага сьмецьця.

Праект «Удасканальваньне сыстэмы кіраваньня цьвёрдымі побытавымі адкідамі» распрацаваў інжынэр-праграміст Віктар Макоўчык. Глябальная мэта – паляпшэньне экалягічнага становішча ў Белаазёрску і Бярозе на Берасьцейшчыне. Праект прадугледжвае стварэньне сыстэмы сартоўкі і другаснай перапрацоўкі сьмецьця, а таксама будаўніцтва закрытага палігону цьвёрдых побытавых адкідаў (ЦПА), які адпавядае ўсім сучасным стандартам. Акрамя гэтага заплянаваная шырокая інфармацыйная кампанія і стварэньне інтэрнэт-сайту праекту, правядзеньне экалягічных сэмінараў у школах пра эфэктыўнасьць паасобнага збору сьмецьця.

Але існуе праблема. Па словах Макоўчыка, укладам Беларусі ў праект павінна стаць будаўніцтва першага ўчастка палігону ЦПА. Аднак зараз будаўніцтва немагчымае, паколькі Міністэрства прыродных рэсурсаў скараціла на гэта фінансаваньне. З-за гэтага Эўразьвяз можа адмяніць фінансаваньне ўсяго праекту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?