Ён прыехаў з Украіны, каб прысутнічаць на Плошчы.

У 17.35 паступіла інфармацыя аб затрыманні на прывакзальнай плошчы Мінска моладзевага актывіста Арцёма Дубскага, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна». Падставы затрымання пакуль невядомыя.

Ён прыехаў з Украіны, каб прысутнічаць на Плошчы. У дзень выбараў, 19 снежня, яго заблакавалі супрацоўнікі спецслужбаў на кватэры ў Рудзенску. Разам з ім у асадзе апынуліся Анастасія Мурашка і Віка Ладзіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?