Журналістка Святлана Калінкіна змясціла на сваім блогу наступную інфармацыю: «Учора, 21 снежня 2010 года ў судзе Цэнтральнага раёна разглядалася справа невядомага С.В.Антонава, які, згодна, з міліцэйскім пратаколам, удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі і выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі.

На пытанні суддзі, ці згодны ён з абвінавачваннем, падсудзімы адказаць не змог. Ён аказаўся глуханямым.

Тады С.В.Антонава адправілі назад у ізалятар, а пратаколы — на «дапрацоўку» ў міліцыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?