Грамадства2424

Адвакат: Саннікаў «уяўляе сабой жудаснае відовішча»

Практычна не ходзіць, траўмаваныя рукі й галава, заявіў Павел Сапелка.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў моцна збіты і «ўяўляе сабой жудаснае відовішча». Пра гэта паведаміў адвакат палітыка Павел Сапелка.

Адвакат сустракаўся са сваім падабаронным вечарам 20 снежня. Паводле слоў Сапелкі, Саннікаў, збіты падчас акцыі ў Мінску 19 снежня, «практычна не можа хадзіць». «Нага ў яго ці моцна выцятая, ці вывіхнутая. Яму там нават не паставілі дыягназ, хоць у мяне склалася ўражанне, што яна можа быць і зламаная.

Акрамя гэтага, яго білі па галаве, таму аддаленыя наступствы адчуваюцца. Траўмаваныя ў яго і рукі — на іх гематомы», — сказаў адвакат.

Ён паведаміў, што падчас допыту Саннікавым заяўлена хадайніцтва «пра накіраванне на медыцынскі агляд на прадмет устанаўлення ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў». «Па выніках гэтага агляду мы будзем, напэўна, падаваць скаргу ў пракуратуру для таго, каб прыцягнуць да адказнасці тых асоб, якія абсалютна нематывавана прымянілі сілу ў дачыненні да Саннікава.

Паводле маіх уяўленняў пра законнасць, яго павінны былі адправіць на агляд неадкладна», — падкрэсліў Сапелка.

Адвакат не змог сказаць, калі ў наступны раз зможа сустрэцца са сваім падабаронным. «Справа ў тым, што цяпер вельмі шмат затрыманых у КДБ, а ізалятар камітэта мае абмежаваныя магчымасці па адначасовым прыёме наведвальнікаў. Чакаю, калі будзе наступнае следчае дзеянне з удзелам Андрэя Алегавіча, тады я яго ўбачу», — растлумачыў Сапелка.

«Па сталай практыцы праваахоўных органаў, каб пазбавіць мяне магчымасці інфармаваць грамадскасць пра стан спраў, з мяне па добрай традыцыі ўзятая падпіска аб невыдаванні даных папярэдняга расследавання», — паведаміў адвакат. «Але гэта не перашкаджае мне заявіць аб тым, што

Андрэй Алегавіч абсалютна невінаваты і падазрэнні, выстаўленыя ў дачыненні да яго, абсалютна не маюць пад сабой падстаў. Усе падзеі падчас масавага мерапрыемства мы, бок абароны, лічым яўнай правакацыяй»,

— падкрэсліў Павел Сапелка.

Варта адзначыць, што дагэтуль невядома пра стан здароўя яшчэ аднаго кандыдата ў прэзідэнты — Уладзіміра Някляева. Ён таксама быў жорстка збіты спецназаўцамі падчас акцыі 19 снежня і дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Праз некалькі гадзін невядомыя людзі ў цывільным выкралі палітыка з рэанімацыйнай палаты на вачах у яго жонкі.

Галоўны ўрач бальніцы Віктар Сірэнка паведаміў журналістам, што Някляеву дыягнаставаныя «ўдары мяккіх тканак твару і гематома калявачнічнай вобласці — іншых пашкоджанняў не выяўлена». Аднак блізкія Някляева мяркуюць, што ў яго больш сур’ёзны дыягназ, бо ён знаходзіўся без прытомнасці 7 хвілін, быў змешчаны ў аддзяленне рэанімацыі і не мог стаяць на нагах.

Адвакат Някляева Тамара Сідарэнка пакуль не можа сустрэцца са сваім падабаронным, таму пра яго цяперашні стан не вядома.

22 снежня міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў заявіў журналістам, што затрыманыя кандыдаты Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў «абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць».

Ён таксама паведаміў, што нікому з затрыманых у рамках расследавання крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня пакуль абвінавачанне не прад’яўлена, цяпер ідуць допыты. «Кандыдаты знаходзяцца ў адпаведных месцах. У рамках расследавання крымінальнай справы іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка», — заявіў Куляшоў.

Нагадаем, Някляеў і Саннікаў знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Позна вечарам 22 снежня мінаюць трое сутак з моманту іх затрымання, пасля чаго яны павінны быць або вызваленыя, або тэрмін папярэдняга затрымання будзе працягнуты.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова17

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне абвалілася сцяна дома, які рэканструявалі

Ці застанецца Беларусь у Саюзнай дзяржаве пасля Лукашэнкі? Меркаванне Шрайбмана17

На вайне ва Украіне знік яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расіі2

У Расіі апублікавалі арыенціроўку на ўладальніка фур, якога падазраюць у дачыненні да атакі на вайсковыя аэрадромы2

«Смурод такі, што немагчыма дыхаць». Дом у «Мінск-Свеце» тры дні залівала каналізацыяй3

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон64

Будзе да +31°С3

Мужчына засумняваўся ў бацькоўстве чацвярых дзяцей. І не дарма16

Львоўскі: Да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца тры мільёны чалавек, калі трэнды не зменяцца25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова17

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць