На 16.30 хвілін у Цэнтральнай выбарчай камісіі няма ніводнай скаргі ад кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, якія б абскарджвалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна сказала, што паседжанне Цэнтравыбаркаму, на якім будуць зацверджаныя вынікі выбараў, адбудзецца 24 снежня, а 12-й.

Аляксей Янукевіч, кіраўнік выбарчага штаба Рыгора Кастусёва, паведаміў: «Мы такую заяву ў ЦВК падрыхтавалі. Пакуль чакаем. Спадзяёмся, што спадар Рыгор нарэшце выйдзе з КДБ, куды яго запрасілі сёньня а 10-й раніцы. І тады ён сам аднясе скаргу. Калі будзем бачыць, што ён не выходзіць, накіруем дакумэнты ў ЦВК поштай. Закон гэта дазваляе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?