Маёр Дзем’яновіч на кватэры маладафронтаўца наладзіў гітару і зайграў беларускую песню.

Гэта адбылося на кватэры Юльяна Місюкевіча. Маладога чалавека забралі на плошчы Перамогі тры супрацоўнікі КДБ. Яны паказалі санкцыю пракурора на ператрус кватэры. Ператрус праводзіўся ў межах заведзенай крымінальнай справы па «беспарадках 19 снежня». У выніку ў Місюкевіча забралі два нотбукі, зламаны мегафон, візітоўкі, налепкі.

Убачыўшы гітару, маёр Міхаіл Дзем’яновіч наладзіў яе і зайграў «Тры чарапахі» гурту N.R.M.

Хлопец падкрэслівае ветлівасць супрацоўнікаў КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?