23 снежня каля 14 гадзіны на вуліцы Залатая Горка ў сталіцы адбылося сутыкненне красовера Nissan Moreno і мікрааўтобуса Renault Traffic.

Перад мікрааўтобусам, які рухаўся ў бок вуліцы Казлова, нечакана з'явіўся вялікі красовер, які акурат выязджаў на вуліцу з двароў. У выніку сутыкнення была моцна пашкоджаная пярэдняя частка Renault. Кіроўцы не пацарпелі.

Аўтамабілі, што сталі ўдзельнікамі аварыі, цалкам заблакавалі вуліцу. Кіроўцам іншых машын, што праязджалі праз корак, прыходзілася зварочваць на ходнікі.

Супрацоўнікі ДАІ з'явіліся на месцы здарэння толькі праз паўгадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?