Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і Ўпаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Уладзімер Лукін зьвярнуліся да прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць журналістку «Новай газэты» Ірыну Халіп, якая была затрыманая ў ходзе шэсьця 19 сьнежня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

«Міхаіл Сяргеевіч накіраваў беларускаму прэзыдэнту ліст, дзе папрасіў вызваліць Ірыну, прывёўшы адпаведныя довады», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе«Гарбачоў-фонду».

У сваю чаргу ў прэс-службе Лукіна распавялі, што амбудсмэн у сваім лісьце да А.Лукашэнкі «зьвяртае ўвагу і на чалавечы фактар сытуацыі».

«Уся справа ў тым, што ў Ірыны ёсьць трохгадовае дзіця, якое цяпер знаходзіцца на апецы яе пажылых бацькоў. Бо муж журналісткі экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі таксама затрыманы. Безумоўна, такую сытуацыю з маленькім дзіцём нельга ня ўлічваць «, — адзначыў суразмоўца «Інтэрфаксу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?