У кватэры даверанай асобы Уладзміра Някляева Аляксандра Фядуты прайшоў ператрус.

Па словах жонкі спадара Аляксандра, прыйшлі чатыры чалавекі з КДБ, забралі камп'ютар, старыя флэшкі і фота з Бураўкіным і Някляевым, на якой Уладзімір Някляеў стаіць з бутэлькай піва.

Мяркуючы па тым, як адказна органы паставіліся да адбору фота, хутка яго можна будзе пабачыць на канале БТ, паведамляе сайт Уладзіміра Някляева.

Нагадаем таксама, што сам Аляксандр Фядута ад панядзелка знаходзіцца ў «амерыканцы» — унутранай турме КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?