Меркаванні7575

Еўрапейскія міністры: Мілошавіч блякне перад тым, што вырабляе Лукашэнка

Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Швецыі, Чэхіі апублікавалі супольны артыкул у «Нью-Ёрк таймс» пад загалоўкам «Лукашэнка прайграў». Сэнс: ніякіх больш размоў і ні цэнта грошай.

Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Швецыі, Чэхіі апублікавалі супольны артыкул у «Нью-Ёрк таймс» пад загалоўкам «Лукашэнка прайграў». Сэнс: ніякіх больш размоў і ні цэнта грошай.

Пасля таго, што адбылося на прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў нядзелю, адносіны паміж Еўрапейскім Саюзам і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам не могуць застацца ранейшымі.

У апошнія месяцы расла надзея, што ягоныя словы можна ўспрымаць сур’ёзна. Ён абяцаў запрасіць на выбары міжнародных назіральнікаў, і ён выканаў сваё абяцанне. Ён гаварыў пра пашырэнне прасторы для дзеяння апазіцыі ў часе выбарчай кампаніі, і паляпшэнні былі.

ЕС адказаў прыпыненнем санкцый і шчодрай прапановай абумоўленага палітычнага дыялогу, эканамічнай супрацы і магчымасці фінансавай дапамогі. У інтарэсах і Еўропы, і народа Беларусі было працягваць у гэтым кірунку.

Пасля ўсё памянялася.

Галасаванне адбывалася спакойна, але падлік галасоў ператварыўся ў фарс.
Справаздача незалежных назіральнікаў ацэньвае падлік галасоў як «кепскі» ці «вельмі кепскі» на той прыкладна палове выбарчых участкаў, якія яны ахапілі, і ёсць усе падставы меркаваць, што на рэшце ўчасткаў усё было яшчэ горш. Было відавочна, што ёсць загад не лічыць галасоў, а выдаць наперад вызначаны вынік.

Няма магчымасці даведаццца рэальны вынік выбараў, але няма і сумневаў, што абвешчаны вынік не мае ніякай дэмакратычнай законнасці.

Мабыць, сп. Лукашэнка зразумеў, што ён не атрымлівае 50% галасоў, патрэбных для перамогі ў першым туры, і што яго чакае зневажальны другі тур супраць адзінага кандыдата ад апазіцыі.
Усе незалежныя экзіт-полы далі яму нашмат менш за 50% галасоў.

Але найгоршае здарылася пасля.

Апазіцыйных кандыдатаў збілі, павалаклі і затрымалі. Былі схоплены сотні актывістаў.
Суды канвеерам вынасілі прыгаворы, не падмацаваныя ніякімі фактамі. Ізноў з’явіліся палітвязні. Быў абвешчаны курс на рэпрэсіі.

Такога — такіх фальсіфікацый і такіх нахабных рэпрэсій — Еўропа не бачыла даўно. Тое, што Мілошавіч у 2000 годзе вырабляў у Сербіі, блякне перад тым, што робіцца ў Беларусі.
У памяці ўсплываюць хіба што параўнанні з увядзеннем ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе.

Да чаго гэта прывядзе?

Сілы падаўлення могуць атрымаць перамогу сёння, але раны грамадства ад гэтага не загояцца, і аточаны рэжым не вечны.

Перспектывы атрымання грошай ад Захаду для ўратавання ахавай эканамічнай сітуацыі развеяліся як дым. Інвестары не пойдуць у краіну, дзе так дэманстратыўна выказваюць пагарду да закона.

Еўрапейскі Саюз грунтуецца на каштоўнасцях правоў чалавека, дэмакратыі і законнасці. ЕС не будзе абыякава назіраць, як жахліва парушаюцца гэтыя каштоўнасці ў яго рэгіёне.

Працяг пазітыўнага дыялогу са сп. Лукашэнкам ў дадзены момант здаецца марнаваннем часу і грошай. Ён свой выбар зрабіў — і гэта выбар супраць усяго, за што выступае Еўрапейскі Саюз.

Але ў Беларусі ёсць шмат людзей, якія ведаюць, што час Лукашэнкі сыходзіць і ціха рыхтуюць лепшую будучыню.

Нашы кантакты з прадстаўнікамі розных сегментаў беларускага грамадства пераканалі нас, што Беларусь хоча быць часткай свабоднай і квітнеючай Еўропы.

Мы абавязаны зараз паглыбіць наша супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратамі і тымі людзьмі ў кіраўніцтве краіне, якія не падтрымліваюць той фатальны курс, якім Беларусь пайшла. Іх нельга пакінуць, ім нельга здрадзіць у час, калі іх край уваходзіць у новы змрочны перыяд.

Найлепшы тэст для нашых каштоўнасцяў — гэта тое, што мы можам зрабіць для бяссільных. Еўропа не павінна быць нямой.

Карл Більт, Гіда Вэстэрвэле, Радак Сікорскі і Карал Шварцэнберг — міністры замежных справаў Швецыі, Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі. Назва артыкула ў арыгінале Lukashenko the Loser можа быць перакладзеная як «Лукашэнка прайграў» або «Лукашэнка — лузер».

Каментары75

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам47

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?2

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву43

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы7

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам47

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць