Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не збіраецца пакуль на заслужаны адпачынак, а выбарчую кампанію лічыць цяжкай.

«Гэтая выбарчая кампанія была цяжкай», — сказала Л. Ярмошына журналістам па заканчэнні пасяджэння Цэнтрвыбаркама Беларусі, на якім былі падведзены вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Адказваючы на пытанне, ці сыйдзе яна на пенсію, са студзеня 2012 года, Л. Ярмошына адзначыла, што яна «птушка паднявольная: калі выпусцяць, тады пайду».

«Я ні аб чым не шкадую, нават калі мары не здзяйсняюцца»,

— сказала кіраўнік ЦВК, адказваючы на пытанне, не ці шкадуе яна, што не спраўдзілася яе «крыштальная мара» дамагчыся прызнання выбараў АБСЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?